Галоўная / Алкагольная галіна

Алкагольная галіна


Алкагольная галіна канцэрна “Белдзяржхарчпрам” – гэта стратэгічна важны сектар эканомікі, які ахоплівае комплексную перапрацоўку сыравіны, якая гарантуе харчовую бяспеку і фарміруе істотную долю бюджэту рэспублікі. 
Удзельная вага арганізацый алкагольнай галіны канцэрна ў агульным аб'ёме вытворчасці алкагольнай прадукцыі ў краіне складае каля 60 працэнтаў.



Алкагольная галіна прадстаўлена наступнымі прадпрыемствамі: 
ААТ “Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод “Белалка”
ААТ “Віцебскі лікёра-гарэлачны завод “Прыдзвінне”
ААТ “Гомельскі лікёра-гарэлачны завод “Радамір” 
ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод”
ААТ “Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод”
ААТ “МІНСК КРЫШТАЛЬ” - кіруючая кампанія холдынгу “МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП”
ААТ “Харчовы камбінат “Весялова”
ААТ “Мінскі завод пеністых вінаў”
ААТ “Пінскі вінаробны завод”

Сем арганізацый аб'яднаны ў алкагольны холдынг «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП», у склад якога таксама ўваходзіць Гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Гандлёвая кампанія «Мінск Крышталь Трэйд» – найбуйнейшы дыстрыб'ютар алкагольнай прадукцыі.

Асартыментны партфель і палітыка ў галіне якасці

Арганізацыі алкагольнай галіны канцэрна маюць ліцэнзіі на вытворчасць алкагольнай прадукцыі шырокага асартыменту. Прадуктовы партфель прадстаўлены наступнымі асноўнымі таварнымі групамі: спірт этылавы рэктыфікаваны, гарэлка і лікёра-гарэлачныя вырабы; напоі спіртныя моцныя, каньяк, брэндзі, віскі, тэкіла, ром, кальвадос, віна вінаградныя і ігрыстыя, віна пладовыя і інш. 
Акрамя таго, арганізацыі ажыццяўляюць вытворчасць слабаалкагольных і безалкагольных напояў, крухмалу, кармоў для жывёл.
Прыярытэтным напрамкам пры стварэнні новых відаў прадукцыі з'яўляецца распрацоўка імпартазамяшчальных прадуктаў, у тым ліку з выкарыстаннем айчыннай сыравіны па поўным тэхналагічным цыкле.
Выпуск алкагольнай прадукцыі ажыццяўляецца строга ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза і стандартаў.
Актыўна ўкараняецца сістэма беражлівай вытворчасці, а таксама выкарыстоўваюцца такія перадавыя прылады кіравання, як канцэпцыя TQM, метады 5s і SWOT-аналіз. На прадпрыемствах функцыянуюць інтэграваныя сістэмы менеджменту, сертыфікаваныя на адпаведнасць міжнародным і нацыянальным стандартам: якасці (ISO 9001), экалагічнай бяспекі (ISO 14000), аховы здароўя і бяспекі працы (ISO 45000), а таксама антыкарупцыйнага менеджменту (ISO 37001).

ААТ “МІНСК КРЫШТАЛЬ” - кіруючая кампанія холдынгу “МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП” стала першым прадпрыемствам у алкагольнай галіне Рэспублікі Беларусь, якое ўкараніла міжнародную схему сертыфікацыі сістэм менеджменту бяспекі харчовай прадукцыі FSSC 22000, што дазволіла ўмацаваць экспартны патэнцыял і пацвердзіць бездакорную рэпутацыю на міжнародным рынку.
Сертыфікавана вытворчасць арганічнай гарэлкі, для выпуску якой выкарыстоўваецца спірт класа «Арганік» з чыстага збожжа, выгадаванага на эка-палях. 
Арганізацыі надаюць вялікую ўвагу якасці і натуральнасці, што пацверджана сертыфікатамі адпаведнікамі і дэкларацыямі аб адпаведнасці, а таксама сертыфікатамі на права маркіроўкі зялёным знакам «НАТУРАЛЬНЫ ПРАДУКТ».

Сыравінная база

Вытворцы выкарыстоўваюць як айчынную сыравіну для вытворчасці традыцыйных відаў прадукцыі (спірт, гарэлка, лікёра-гарэлачныя вырабы), так і імпартную сыравіну для выпуску імпартазамяшчальных прадуктаў (віна вінаградныя, віна ігрістыя, каньяк). Кантроль за сыравінай цалкам выключае трапленне небяспечных рэчываў у абарот і гарантуе сапраўднасць напояў.

Экспартны патэнцыял

Геаграфія экспартных паставак алкагольнай галіны канцэрна ахоплівае каля 20 краін свету. Арганізацыямі экспартуецца больш за 50 працэнтаў ад агульнага аб'ёму экспарту алкагольнай прадукцыі. 
Асаблівая ўвага надаецца пашырэнню экспартных паставак у краіны блізкага замежжа, а таксама Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Інвестыцыйная актыўнасць

Мадэрнізацыя, рэканструкцыя і новае будаўніцтва – з'яўляецца адным з ключавых напрамкаў развіцця арганізацый алкагольнай галіны.
На базе арганізацый холдынгу «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП» рэалізуюцца буйныя інвестыцыйныя праекты, якія забяспечваюць максімальны ўзровень перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны (збожжа) з укараненнем вытворчасці сухіх кармавых дабавак (DDGS). Гэта забяспечыць вытворчасць спірту па безадходнай тэхналогіі, знізіўшы яго сабекошт. Дадзены прадукт мае значны патэнцыял для падтрымання здаровага вырошчвання сельскагаспадарчых жывёл, а яго даданне ў рацыён істотна павышае ўтрыманне пажыўных рэчываў у кармах.

КАТАЛОГ КАНЦЭРНА "БЕЛДЗЯРЖХАРЧПРАМ"

 


Апошнія навіны

03.02.2021
тест