Белорусский государственный концерн пищевой промышленности БЕЛГОСПИЩЕПРОМ
PDA
Рус En
ОАО «Лидапищеконцентраты» Фабрика «Коммунарка» Фабрика «Коммунарка» Фабрика «Коммунарка»

СМИ о концерне

12.03.2014

zviazda.by Арыенцір — 480 тысяч тон за год

Такую мэту паставіў перад сабой калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырсоль»

Названае прадпрыемства бярэ свой пачатак у 1982 годзе, калі была выпушчана першая прадукцыя. Называлася яно тады солезаводам. Сёння ААТ «Мазырсоль» з’яўляецца адным з самых маладых у сваёй галіне і ўваходзіць у склад канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

За 31 год свайго існавання яно вырабіла звыш 9 мільёнаў тон высакаякаснай харчовай солі. З’яўляецца найбуйнейшым тэхналагічным прадпрыемствам з вялікім патэнцыялам. Праектныя магутнасці яго — 360 тысяч тон за год — былі перакрыты ў 2005 годзе. Прадпрыемства з’яўляецца адным з гарантаў харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь, бо вырабляе стратэгічна важны прадукт, без якога, як той казаў, ні туды і ні сюды. Аб справах гэтага калектыву, яго стратэгіі і тактыцы і шмат аб чым іншым мы гутарым з галоўным інжынерам Аляксандрам Бокшыцам.























Важны кожны крок наперад

— Аляксандр Паўлавіч, мы ведаем, што асабіста вы, закончыўшы спачатку Маладзечанскі політэхнічны тэхнікум, а затым і Маскоўскі політэхнічны інстытут, ужо больш за трыццаць гадоў працуеце на прадпрыемстве. А гэта значыць, што на вашых вачах і пры вашым непасрэдным удзеле прадпрыемства расло, развівалася, сталела, брала новыя вышыні. Вы можаце назваць галоўныя падзеі ў жыцці калектыву за гэты перыяд?


— А чаму не? Кожны год станаўлення калектыву, яго дзейнасць з’яўляецца важным крокам наперад і нагадвае сабой прыступку, скажам, у пад’ездзе шматпавярховіка, не адолеўшы якую чалавек не можа ступіць на чарговую прыступку. Гэта і выпуск першай прадукцыі, і асваенне новых яе відаў: ёдаванай, фтарыраванай харчовай солі «Беларуская», таблетаванай, з прыправамі, грануляванай і г.д.; укараненне міжнародных стандартаў ІSO 9000, НААСР, ІSO 14000, OHSAS 18000. Ды і многаемногае іншае. Яшчэ раз паўтару: важны быў кожны крок наперад. Іншая справа, што наша прадпрыемства мае спецыфічны характар, і падобных яму на прасторах былога Савецкага Саюза ўсяго тры.






















Наша вытворчасць заснавана на здабычы кандыцыйных расолаў метадам падземнага вылугоўвання праз буравыя свідравіны з пад’ёмам на паверхню. Такіх свідравін у эксплуатацыі ў нас сёння дзевяць, і кожная з іх з’яўляецца складаным і спецыфічным збудаваннем.

— Ці ёсць неабходнасць працаваць над стварэннем яшчэ некалькіх?

— Так, запасы солі тут вялікія, і геалагічная разведка паказала, што можна будаваць на гэтым адводзе яшчэ дзве свідравіны. Для далейшага пашырэння трэба правесці дадатковую геолагаразведку, а гэтае мерапрыемства вельмі дарагое ў фінансавым плане. Будучыня пакажа, што да чаго.

Калі параўноўваць, то…

— А дзе ў Еўропе яшчэ ёсць такія «кландайкі» солі, як мазырскі, і прадпрыемствы, аналагічныя вашаму?


— Самымі «салянымі» дзяржавамі на Захадзе лічацца Германія і Галандыя. Там соль розная: каменная, калійная, марская. З іх фірмамі мы не канкурыруем, бо нашы аб’ёмы паставак туды невялікія. Абсалютная ж большасць нашай прадукцыі экспартуецца ў Расію: 6570 працэнтаў. Затым ідзе Прыбалтыка. На нашай тэхналогіі ў Расіі працуе кампанія «Руссоль» у горадзе Усолле Сібірскае (Іркуцкая вобласць), а ва Украіне — у горадзе Славянску.






















Агульнае прызнанне: наша прадпрыемства знаходзіцца на больш высокім узроўні і па прамысловай вытворчасці, і па тэхнічным стане. Але падобна на тое, што ў перспектыве мы можам атрымаць на рынку аднаго сур’ёзнага саперніка ў асобе такога суб’екта гаспадарання, як «Руссоль». Там пачалі праводзіць мадэрнізацыю вытворчасці.

— Калі параўноўваць вынікі работы вашага калектыву канца, напрыклад, 90х гадоў мінулага стагоддзя з сённяшнім днём…

— Мы ўжо даўно перасягнулі праектныя магутнасці прадпрыемства — 360 тысяч тон за год — і выйшлі на чатырохсоттысячны рубеж, забяспечваючы прырост прадукцыі кожны год. Але гэта зусім не сведчыць пра тое, што мы працуем у нейкіх экстрэмальных умовах ва ўрон нашай асноўнай вытворчасці. Не, мы захоўваем усе рэгламенты, з якаснымі паказчыкамі ўсё ў парадку.






















Спакой толькі сніцца

— Значыць, можна ўжо крыху супакоіцца, адпачыць?

— Ды вы што? (усміхаецца). Спакой нам толькі сніцца. Бо ёсць шэраг вузкіх месцаў у вытворчасці, для ўхілення якіх трэба прыкласці шмат намаганняў. І мы апошнім часам узмоцнена пачалі займацца пытаннямі комплекснай мадэрнізацыі вытворчасці і рэканструкцыяй прадпрыемства.

— Мы ведаем, што ваш калектыў над гэтымі пытаннямі працаваў і раней…

— Сапраўды, гэта з’явілася адным з асноўных фактараў таго, што прадпрыемства па сваіх тэхналагічных, тэхнічных і іншых параметрах пераўзыходзіць іншыя свайго профілю. Бо тую мадэрнізацыю мы пачалі яшчэ ў 2003 годзе, калі перавялі буйную кацельню на прыродны газ, а затым устанавілі блокстанцыі, генерыруючыя плошчы якіх дазволілі выпрацоўваць уласную электраэнергію, і мы сёння цалкам выкарыстоўваем яе для ўласных патрэб і нават прадаём. Як відаць, гэты тактычны ход сябе апраўдаў, бо ў сабекошце прадукцыі энергетычныя затраты склалі 35 і больш працэнтаў. Згодна з інвестыцыйным планам, летась мы павінны былі асвоіць 59,5 мільярда рублёў на мадэрнізацыю і рэканструкцыю, асвоілі ж 71 мільярд рублёў.






















— А хто фінансаваў гэтае мерапрыемства?

— Рабілі ўсё за свае заробленыя грошы, у банкаўскі крэдыт не ўлазілі. Летась мы першымі сярод аналагічных прадпрыемстваў краін СНД наладзілі выпуск грануляванай солі.

— Што яна ўяўляе сабой і для чаго прызначана?

— Гэта соль у гранулах, прымяняецца яна ў сістэме водаачысткі складанай бытавой тэхнікі, пасудамыйных машын, напрыклад, і ім падобных. Гэта абсалютна новы прадукт для рэспублікі, імпартазамяшчальны, хоць ён яшчэ завозіцца ў Беларусь зза мяжы. Таму нам трэба папрацаваць над рэалізацыяй яго больш актыўна.






















У канцы таго ж года запусцілі ў вытворчасць лінію аўтаматычнай фасоўкі солі ў гофратару, якую закупілі ў Германіі. Набылі таксама ў гэтай жа краіне і ўстанавілі ў цэху новыя фасовачныя аўтаматы і таблетуючыя прэсы высокай прадукцыйнасці.

— А што гэта за «звер» такі — «таблетуючыя прэсы»?


— Гэта абсталяванне для вытворчасці солі ў таблетках, якую мы асвоілі яшчэ ў 2005 годзе, за што нам быў прысуджаны Дыплом лаўрэата конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь». Таблетаваная соль змякчае жорсткасць вады, якая ўтварае накіпы ў бытавых воданагравальных прыборах, сістэмах ацяплення і гарачага водазабеспячэння і г. д.

Цяпер мы пачалі ўстаноўку і мантаж новай італьянскай лініі па затарванні солі ў мяшкі вагой 25 і 50 кілаграмаў і чакаем прыезду спецыялістаў гэтай краіны для выканання названых работ. Аб’ёмным мерапрыемствам будзе сёлета і пуск у эксплуатацыю аўтаматычнай лініі па затарванні таблетаванай солі.

Шмат што зроблена ці намечана яшчэ зрабіць па рэканструкцыі аддзялення расолаачысткі, цэнтрыфугавання і сушкі, цэха фасоўкі і затарвання, энергетычнай і складской гаспадаркі.






















За вышынёй — вышыня

— Ці можна сказаць, што гэтыя і іншыя мерапрыемствы комплекснай мадэрнізацыі і рэканструкцыі будуць садзейнічаць пераходу на новы якасны ўзровень работы?


— Мы ўпэўнены ў гэтым, для чаго і стараемся. Цяпер кожныя суткі вырабляем 1400 і больш тон солі, і гэтая лічба будзе ўвесь час павялічвацца — з такім разлікам, каб давесці ў 2016 годзе аб’ём прадукцыі да 480 тысяч тон супраць 360 тысяч, прадугледжаных праектам, і 400 тысяч, якіх дасягнулі летась.

— Планы ў вашага калектыву, Аляксандр Паўлавіч, грандыёзныя. Павялічылі выпуск прадукцыі на адну трэць у параўнанні з праектнымі магчымасцямі — гэта даволі сур’ёзна. Дык адкажыце на такое пытанне: усё гэта грунтуецца на навуковай базе ці тут адыгрываюць сваю ключавую ролю іншыя фактары?






















— І тое, і другое. Наконт навуковай базы скажу наступнае. Солевыварачны камбінат быў пабудаваны па праекце УНДІ Галургіі (г. Ленінград), а пасля развалу Савецкага Саюза, хоць з гэтага часу прайшло столькі гадоў, ён так і не аднавіўся цалкам, працуе не ў тых маштабах. Дык вось, мы доўга выбіралі праектную арганізацыю, якая дапамагла б нам у ажыццяўленні намечаных планаў. І летась спыніліся на гэтым санктпецярбургскім інстытуце, заключыўшы дагавор на распрацоўку ім тэхналагічнай часткі праекта ў якасці субпадрадчыка. А генпадрадчыкам з’яўляецца інстытут «Белгіпрааграхарчпрам» (г. Мінск).

Вось яны і працуюць сумесна. На сённяшні дзень архітэктурная частка праекта распрацавана ўжо, праведзена яго экспертыза, ідзе распрацоўка будаўнічай часткі праекта. Ёсць надзея, што сёлетняй восенню ён будзе цалкам гатовы.






















— Якія праблемы вас хвалююць больш за ўсё? Ці хапае на прадпрыемстве рабочых рук?

— Раней былі і цяпер ёсць пэўныя цяжкасці з кадрамі, бо хтоніхто з нашага персаналу ў пошуках большых заробкаў (а ў нас сёння сярэдняя заработная плата складае больш за шэсць мільёнаў рублёў) ад’язджаў на работу за межы рэспублікі. Сёння калектыў у асноўным стабільны, ёсць ветэраны, якія працуюць з пачатку заснавання прадпрыемства, і гэта як сярод кіраўнікоў, так і спецыялістаў і рабочых. Шмат і моладзі. Калі даваць агульную ацэнку ўсяму калектыву, дык я сказаў бы, што гэта — адна каманда.

Якія праблемы хвалююць? У вытворчых працэсах здабычы солі без салянога пылу не абысціся пакуль што. Ён, як вядома, мае агрэсіўныя якасці і пастаянна асядае на абсталяванні і металічных канструкцыях, негатыўна ўздзейнічае на іх, паскарае знос, і нам патрабуецца затрачваць шмат фінансавых сродкаў, каб утрымліваць абсталяванне ў належным стане.

…Пазнаёміцца з усімі працэсамі вытворчасці солі, мы вядома ж, не змаглі, але тое, што ўбачылі ў цэху фасоўкі і затарвання, дзе працуе 218 чалавек, уразіла. Экскурсію праводзіў кіраўнік яго Віктар Веракса і галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Бокшыц. Назавем толькі асобныя моманты.

Ручной працы практычна нідзе заўважана не было, а ўся яна ці амаль уся была ўскладзена на аўтаматычныя лініі. На трох з іх ішло фасаванне прадукцыі, на двух — затарванне, на пяці — выпуск солі ў таблетках. Прадукцыйнасць вельмі высокая. Напрыклад, фасовачны аўтамат нямецкай фірмы Bosh за адну хвіліну напаўняў соллю 50 пакетаў, замяніўшы ранейшы аўтамат 1 АРЗ, які выдаваў за гэты адрэзак часу 1820 пакетаў. І гэтак — і на іншых участках.

Мазыране ганарацца сваімі поспехамі і стараюцца іх прымножыць.
Все новости
Концерн "Белгоспищепром"

Приёмная:
+375 17 285-03-96
Канцелярия:
+375 17 215-60-96
+375 17 215-60-95

+375 17 327-83-31 (факс)
Телефон "горячей линии"
+375 17 223-87-40
Почтовый адрес: 220006, г. Минск, ул. Аранская 6
Мы на Facebook
www.facebook.com

Мы В Контакте
vk.com

Мы на YouTube
www.youtube.com

Режим работы: 9.00 - 18.00
Обеденный перерыв:
13.00 - 14.00
Выходные дни: суббота, воскресенье

Последние новости
Каталог предприятий Вакансии

Интернет-ресурсы

Все ресурсы